Фота: AP
«Перакананы, што будучы Форум рэгіёнаў з удзелам прэзідэнтаў Расіі і Беларусі дасць яшчэ больш глыбокі новы імпульс міжрэгіянальнаму супрацоўніцтву», — сказаў Мішусцін падчас сустрэчы ў Мінску з прэм'ер-міністрам Беларусі Раманам Галоўчанкам.
Форум рэгіёнаў Саюзнай дзяржавы сёлета павінен прайсці з 30 чэрвеня па 1 ліпеня ў Гродне.
Калі Пуцін сапраўды прыедзе, то гэта будзе першы з пачатку вайны ва Украіне яго выезд за межы Расіі. Апошні замежны візіт адбываўся 4 лютага ў Кітай на адкрыццё XXIV зімовых Алімпійскіх гульняў.





