Паводле прэс-службы цэнтра, цяпер прыкладаюцца сумесныя намаганні для аднаўлення сэрвісу ў максімальна сціслыя тэрміны.
У чым менавіта праблемы — не паведамляецца. Але людзі цяпер маюць складанасці пры карыстанні банкаўскімі карткамі.
Пазней БПЦ паведаміў, што ўсе праблемы ўжо вырашаныя і сістэма зноў працуе ў штатным рэжыме.
Падобная сітуацыя ўжо ўзнікала 31 мая.





