Фота: pixabay.com
«Па інфармацыі кіроўцаў транспартных сродкаў, прычына вяртання — неадпаведнасць прадукцыі патрабаванням якасці. Пры гэтым афіцыйныя дакументы, якія пацвярджаюць выяўленне дзяржаўнымі органамі Беларусі парушэнняў, адсутнічаюць», — адзначаецца ў паведамленні ведамства.
Рассельгаснагляд занепакоены тым, што прадукцыя, якую нібыта вяртаюць, мае прыкметы санкцыйнай, у тым ліку маркіроўку еўрапейскіх краін.
Рассельгаснагляд падазравае прадпрымальнікаў у арганізацыі схемы «ілжывага вяртання», якая выкарыстоўваецца для легалізацыі ў РФ падсанкцыйнай прадукцыі.
Служба звярнулася ў ФСБ, МУС і Растранснагляд. Беларускім кампетэнтным органам накіраваная просьба ажыццяўляць вяртанне падкаранціннай прадукцыі ў Расію ў суправаджэнні фітасанітарных сертыфікатаў з указаннем прычын вяртання.
Раней папулярнай была схема «ілжывага транзіту». Тавары адпраўляліся з Беларусі ў іншыя краіны ЕАЭС, аднак разгружаліся ў Расіі.





