Фота: pixabay.com
З гэтага часу жанчыны могуць прэтэндаваць на працу ў ліцейным цэху, кіраваць грузавікамі і міжгароднімі пасажырскімі аўтобусамі. Частка раней забароненых работ знікла са спіса, бо яны зрабіліся неактуальнымі.
Пры гэтым жанчын па-ранейшаму не возьмуць на працу, калі яна звязаная з падыманнем і перамяшчэннем цяжараў уручную. Таксама іх нельга прыцягваць да горных і зварачных работ, работ па тушэнні пажараў і некаторых іншых.
Мяркуецца, што скарачэнне спіса дазволіць пашырыць магчымасці жанчын у выбары прафесіі і кола работ, гаворыцца ў пастанове Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Пастанова Мінпрацы ўступае ў сілу з 24 чэрвеня 2022 года.
У сеціве жартуюць, што застаецца яшчэ адна праца, на якую не можа прэтэндаваць жанчына ў Беларусі, гэта пасада прэзідэнта.





