Палітвязню інкрымінавалі ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Яго затрымалі пасля таго, як яго персанальныя звесткі з’явіліся ў тэлеграм-канале, звязаным з расійскімі спецслужбамі.

Бернштэйн — прадпрымальнік і славуты аўтар «Вікіпедыі». Ён вядомы ва ўсім свеце як Pessimist2006 — топавы рэдактар онлайн-энцыклапедыі. Марк уваходзіць у спіс «топ-50 найлепшых аўтараў сегмента на рускай мове».

11 сакавіка яго затрымалі супрацоўнікі ГУБАЗіКа, а ў іх тэлеграм-канале было апублікаванае фота з надпісам: «Гэты чалавек распаўсюджвае фэйкавыя антырасійскія матэрыялы». Спачатку яго асудзілі на 15 сутак, а потым завялі крымінальную справу па ч. 1 арт. 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру