Па словах Сяргея Гайдая, ад артабстрэлаў і авіяўдараў пацярпелі Лісічанск, Ваўчаяраўка, Ласкутоўка і Верхнякаменка. «У Ваўчаяраўцы ідуць баі. Расіяне спрабавалі атакаваць ў раёне Верхнякаменкі, але вымушаныя былі адысці», — піша Гайдай.
У Лісічанску пашкоджаныя прынамсі пяць шматпавярховікаў, у адным з якіх павыгаралі адразу 10 кватэр. На адной з вуліц знішчана адразу шэсць прыватных дамоў.
Таксама расійскія войскі абстралялі аўтавакзал у Лісічанску, Свята-Мітрафанаўскі храм і храм святой вялікапакутніцы Варвары, адно з прадпрыемстваў, памяшканне пагранічнага атрада і адзін з адміністрацыйных будынкаў.





