У судзе Ленінскага раёна Мінска быў вынесены прысуд Ігару Карпіцкаму, абвінавачанаму па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса. Справу разглядала суддзя Таццяна Шоцік.
Згодна з абвінавачваннем, Карпіцкі даслаў на электронную пошту афіцыйнага інтэрнэт-партала president.gov.by некалькі паведамленняў, у якіх нібыта выказаў пагрозы гвалтам у дачыненні да Лукашэнкі. Таксама ён даслаў паведамленне, у якім выказаў абразы Івану Кубракову і Дзмітрыю Балабе.
Паводле заключэння медыцынскай экспертызы, у перыяд здзяйснення злачынстваў Карпіцкі быў псіхічна хворы,
але мог усведамляць фактычны характар і грамадскую небяспеку сваіх дзеянняў і кіраваць імі, патрэбы ў прымусовых мерах бяспекі і лячэння не мае.
Пра абвінавачанага вядома, што ён нарадзіўся ў 1969 годзе, мае на ўтрыманні непаўналетняе дзіця.





