Nasha Niva
  • Навіны
  • Вайна
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Усяго патроху
  • Культура
бел Ł рус
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
Грамадства
28.06.2022 / 16:57
Бел / Łac / Рус

«Акрамя як «б**» адказаць нічога не змагла». Дзяўчына абурылася патрабаваннем ІТ-кампаніі размаўляць у калектыве па-беларуску

Дзяўчына ў твітары апублікавала ліст, які прыйшоў яе брату ад ІТ-кампаніі. Той падаваў сваё рэзюмэ і атрымаў адказ на беларускай мове.

У ім эйчар задала кандыдату некалькі пытанняў. Сярод іншага пацікавілася, ці гатовы патэнцыйны работнік камунікаваць з калегамі і замоўцамі па-беларуску (можна таксама па-ангельску) і ці можна з ім правесці сумоўе на беларускай ці ангельскай мове.

Дзяўчыну гэтыя пытанні абурылі.

«Брат атрымаў такі імэйл, а я акрамя як «б**» і адказаць нічога не змагла», — напісала яна.

У каментарах карыстальніца патлумачыла сваю пазіцыю:

«Сутнасць маёй прэтэнзіі ў тым, што кампанія калі шукае спеца, то ёй павінна быць усё адно, на якой мове ён будзе размаўляць з калегамі».

«Я наогул праціўнік абмежаванняў па мове на ўзроўні камунікацыі з калегамі», — дадала яна.

У твітары яе абурэння многія не падтрымалі.

«Не бачу нічога дрэннага тут. У кампаніі ведаюць, хто ім патрэбны, і ў пісьме ніхто нікога не абразіў. Гэта як спытаць, ці будзеце вы мець магчымасць трымацца дрэс-коду ўвесь працоўны час», — адрэагаваў адзін з карыстальнікаў.

«Калі ўвесь офіс размаўляе на беларускай альбо на ангельскай, чаму б не шукаць кандыдатаў, якія гэтымі мовамі валодаюць?» — падтрымаў іншы.

«Які жах! У беларускай кампаніі ў Беларусі ёсць полісі на камунікацыю па-беларуску! Сапраўдны моўны фашызм!» — паіранізаваў хтосьці.

«Кампанія адказала на дзяржаўнай мове, і гэта выклікае такую істэрыку? Дарагія суайчыннікі іншы раз горш за акупантаў», — крытыкуюць у твітары.

Некаторыя ў адказ пісалі, што хацелі б працаваць у такой кампаніі.

«А скіньце, што за кантора, дашлю сваё рэзюмэ, калі есць пазіцыі падыходзячыя», — пыталіся ў каментарах.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Nashaniva.com

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна? Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ

Чытайце яшчэ
Барацьба з іншамоўнымі назвамі, святамі і цацкамі. Што чыноўнікі прапісалі ў новай канцэпцыі нацыянальнай культуры
«Белавія» анансавала палёты з Гомеля ў Маскву за 25 еўра
Гарадзенца асудзілі за публікацыю звестак пра сем'і супрацоўнікаў РАУС пасля бытавога канфлікту з імі на лесвіцы
«Дагэтуль кажуць: лепш бы бульбу пасадзіла». Беларуска стварыла бізнэс, пачаўшы вырошчваць лаванду 1
Каментары
Храналагічна Спачатку новыя Спачатку папулярныя
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру
Галоўнае
«Ты будзеш мне міла ўсміхацца». Сын Кадырава, які моцна збіў чалавека ў СІЗА, адказаў на крытыку ў свой адрас
Месі не ўключылі ў заяўку на матч — і каманда прайграла фінал Кубка ЗША
Барацьба з іншамоўнымі назвамі, святамі і цацкамі. Што чыноўнікі прапісалі ў новай канцэпцыі нацыянальнай культуры
Кітайскія хакеры выкралі 60 тысяч непублічных лістоў Дзярждэпа ЗША — Reuters
«Белавія» анансавала палёты з Гомеля ў Маскву за 25 еўра
Тры беларускамоўныя стрымеры патрапілі ў афіцыйную праграму падтрымкі Cyberpunk 2077
Начная атака на Украіну: сілы СПА збілі больш за 30 «Шахедаў»
Усяго патроху
Ключ да прафілактыкі Альцгеймера можа быць у здаровым харчаванні — навукоўцы
Падчас раскопак на месцы старога Менска знайшлі манету, якой 1250 гадоў 5
«Ісці весяліць 20-гадовую пару на вяселлі — ужо, напэўна, не». Былы папулярны радыёвядучы пайшоў у дальнабойнікі і не шкадуе 9
Як працуюць боты, якімі карыстаюцца губазікаўцы, і чаму не варта ў іх пісаць «дзеля жарту» 6
Фота / Відэа
У Асіповіцкім раёне апалчэнцы вучыліся адбіваць узброены напад на сельскую краму, а тэрабарона — спыняць ДРГ 15
Зʼявілася відэа ДТЗ у Баранавічах, у якім загінулі кіроўца і пасажыр матацыкла 6
Naša Niva łacinkaj
Апытанка
Самае чытанае
Чарговая хваля брутальных затрыманняў у Ваўкавыску і ваколіцах 15
У Мінску 11-гадовая дзяўчынка спрабавала забіць сваю маці  12
Беларуска ўратавала дзяўчыну ў Нью-Ёрку
«Бацька не адразу распазнаў, хто такі Лукашэнка». Дачка Юрыя Захаранкі пра здраду сяброў, працэс Гараўскага. І пра боль жыцця 33
Затрымалі былога выкладчыка БДУІР. За каментары, якія ён даўно выдаліў — ГУБАЗіК паказаў, як іх захоўвае 6
Самае лайканае
Беларуска ўратавала дзяўчыну ў Нью-Ёрку
Забіты камандуючы Чарнаморскім флотам Расіі — ССА Украіны 23
«Хачу быць карыснай і з павагай ставіцца да краіны, якая мяне прыняла». Настаўніца, якую звольнілі за жоўта-блакітную стужку, расказала пра новае жыццё ў Польшчы 5
Самы папулярны беларускамоўны гурт у свеце — хто гэтыя хлопцы? 4
Пад Навагрудкам аднавілі каплічку. Рамонт яе нечаканым чынам састарыў 5
Найбольш рэакцый
У Мінску 11-гадовая дзяўчынка спрабавала забіць сваю маці  12
«Бацька не адразу распазнаў, хто такі Лукашэнка». Дачка Юрыя Захаранкі пра здраду сяброў, працэс Гараўскага. І пра боль жыцця 33
Качанава не гатовая быць прэзідэнтам, у яе непераадольная перашкода 18
Што вядома пра маладых беларусак, якія загінулі ў Турцыі 10
Камісаранка пра свой шлюб: У гэтай сітуацыі жахліва ўсё 54
Гарачыя тэмы
Беларуска ўратавала дзяўчыну ў Нью-Ёрку
Затрымалі былога выкладчыка БДУІР. За каментары, якія ён даўно выдаліў — ГУБАЗіК паказаў, як іх захоўвае 6
«У гэтым тэлефоне на пару гадоў калоніі». Беларусы расказалі, як праходзяць праверкі на мяжы з Польшчай 4
«Блаславенне і праклён». Стан Бруса Уіліса імкліва горшае 4
Хлопец з Гомеля выдаліў акаўнт амаль тры гады таму. Але яго вылічылі і затрымалі — вось як гэта адбылося 8
Самы папулярны беларускамоўны гурт у свеце — хто гэтыя хлопцы? 4
Выпускнік-медык за адмову ад размеркавання заплаціць мінімум 60 тысяч рублёў 5
Чыноўнік прагаварыўся, як паміраюць заводы пры Лукашэнку 7
Качанава не гатовая быць прэзідэнтам, у яе непераадольная перашкода 18
PDF версія
Каляндар
Каб скарыстацца календаром, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзера
пн аў ср чц пт сб нд
1 2 3
4 5 6 7 8 9 10
11 12 13 14 15 16 17
18 19 20 21 22 23 24
25 26 27 28 29 30
Версія для смартфонаў
Навіны Усяго патроху Культура Нашы партнёры Нашы спасылкі
  • Эканоміка
  • Грамадства
  • Здарэнні
  • Свет
  • Спорт
  • Аўто
  • Меркаванні
  • Ад рэдакцыі
  • Вайна
  • Тэсты
  • Здароўе
  • Нерухомасць
  • Моды
  • Ежа
  • Навука і тэхналогіі
  • Надвор'е
  • Каханне і сэкс
  • Гісторыя
  • Музыка
  • Мова
  • Кіно
  • Літаратура
  • Культура
  • Наш лацінізатар
  • Абмеркаванне
Кантакты
© Усе правы абароненыя. Выкарыстанне платных матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных рускамоўных версій матэрыялаў забаронена без пісьмовага дазволу. Выкарыстанне бясплатных беларускамоўных версій матэрыялаў дазваляецца пры ўмове наяўнасці актыўнай гіперспасылкі на Nashaniva.com у першым абзацы.
Дызайн сайту — арт-студыя PRAS
Уверх