«Пасля пападання ракет HIMARS па штабе ў Херсонскай вобласці загінуў начальнік штаба 22-га вайсковага корпуса УС РФ генерал-маёр Насбулін. Палкоўнік Кенс, пра гібель якога мы паведамлялі ўчора, загінуў там жа. А акрамя яго — камандзір 20 мотастралковай дывізіі палкоўнік Андрэй Гарабец, начальнік аператыўнага аддзялення штаба 20 МСД палкоўнік Коваль, начальнік артылерыі 20 МСД палкоўнік Гардзееў. Усяго загінулых больш за 150», — напісаў Братчук.

Раней Галоўнае ўпраўленне разведкі Украіны паведамляла пра 12 загінулых расійскіх вайскоўцаў высокага рангу ў выніку ўдару па складзе боепрыпасаў у Новай Кахоўцы побач з Херсонам.

Расійскі бок гэтую інфармацыю не каментаваў.

Клас
31
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
0