Фота: сацсеткі бара

Фота: сацсеткі бара

«Нармалізаваны» бар адкрыўся ўчора.

«Вечарынкі і аўтарскія напоі кожны дзень», — рэкламуюць яны сябе ў Інстаграме.

У меню — розныя віды алкаголю і кактэйлі без намёку на беларускасць у назве: «Нас не дагоняць», «Кукла калдуна», «Наша лета».

Да новага бара перайшло не толькі памяшканне, але і акаўнт у Інстаграме. 

Цкаванне «Каліноўскага» пачалося ў канцы мая. Калі аднаго з наведвальнікаў, азербайджанца Нурлана Сафараліева, не пусцілі ўнутр, ён паскардзіўся ў сацсетках, што прычынай нібыта стала яго нацыянальнасць. Абставіны здарэння невядомыя, але бар імгненна трапіў у няміласць да лукашыстаў. Да ўпаўнаважанага па справах рэлігій і нацыянальнасцяў адправілі ліст з БРСМ з просьбай закрыць бар.

Прыхільнікі ўлады падчас рэйду прапаноўвалі пераназваць бар у «Бацькаў кут».

Азаронак патрабуе зачыніць мінскі бар «Каліноўскі» — нібыта праз нацыянальны канфлікт. Расказваем

«Бар «Каліноўскі» — усё». Лукашэнкаўцы прыйшлі з рэйдам на Зыбіцкую 

Клас
2
Панылы сорам
6
Ха-ха
4
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
18