Па яго словах, ад пачатку поўнамаштабнага ўварвання расійскія вайскоўцы больш за 17,3 тысячы разоў папалі па цывільных аб'ектах ва Украіне і крыху больш за 300 — па вайсковых.

Енін перакананы, што так ваюе толькі той, хто мае намер знішчаць украінцаў.

Нагадаем, што ў выніку ўчорашняй атакі на цэнтр Вінніцы ў офісным будынку, у медыцынскім цэнтры і на аўтапаркоўцы вакол іх загінулі 23 чалавекі, яшчэ 39 лічацца зніклымі без вестак, а больш за 100 параненыя. Сярод забітых — трое дзяцей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
1