«Па акцыі на яе ішла зніжка 10%. Аднак у сувязі з заканчэннем тэрміну прыдатнасці магазін заявіў зніжку 30%, размясціўшы адпаведную налепку», — распавёў мінчук. А далей усё пайшло не па плане.

— Раней я купляў у гэтай жа краме тавары з аналагічнай зніжкай. Праблем не ўзнікала, касір праводзіў маніпуляцыі на касе, зніжка давалася, у касавым чэку адбівалася. У гэты раз усё прайшло не так. Памылку ў чэку ўбачылі па дарозе дадому. Вырашылі вярнуцца, каб на розніцу купіць марожанага. Але, замест згоды, касір заняла прынцыповую пазіцыю: маўляў, зніжка ўжо ўлічаная ў кошце тавару.

Навошта тады налепка з абяцаннем пералічыць цану на касе? Віктар пакінуў у кнізе скаргаў просьбу вярнуць грошы. Але замест грошай на днях атрымаў адказ з крамы.

Клас
3
Панылы сорам
7
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
6