«Мы бачым значны масіў доказаў з разведвальных і адкрытых крыніц аб тым, што Расія плануе спробу анексаваць дадатковыя ўкраінскія тэрыторыі. Расія пачынае аб'яўляць, можна сказаць, свае «правілы і ўмовы» анексіі, як гэта было ў 2014 годзе.

Расія ўжо паставіла нелегітымных кантраляваных асоб на тэрыторыях, якія яна кантралюе. І мы ведаем яе далейшыя крокі: спачатку гэтыя «кіраўнікі» арганізуюць пастановачны рэферэндум аб далучэнні да Расіі, потым Расія выкарыстоўвае гэтыя «рэферэндумы» ў сваёй спробе анексаваць новыя тэрыторыі Украіны», — сказаў ён.

З ягоных слоў, расійскі ўрад цяпер разглядае план анексіі частак Херсонскай і Запарожскай абласцей, а таксама цалкам — Данецкай і Луганскай. Масква ўжо пачала падрыхтоўку да такога кроку: увяла ў абарот рублі на акупаваных тэрыторыях, блакуе доступ да Інтэрнэту, пераследуе людзей з праўкраінскімі поглядамі і ўсталёўвае кантроль над СМІ.

«Крэмль не абвяшчаў часу правядзення гэтых рэферэндумаў, але іхныя намеснікі казалі, што яны адбудуцца ў гэтым годзе, верагодна разам з рэгіянальнымі выбарамі ў Расіі 11 верасня», — адзначыў прадстаўнік Белага дома і нагадаў, як Расія ў пачатку поўнамаштабнага ўварвання заяўляла, што ў яе планы не ўваходзіць акупацыя Украіны.

«Калі Расія ўсё ж ўвасобіць у жыццё свае планы па анексіі, наш адказ будзе хуткім і цвёрдым — і супольным з нашымі саюзнікамі і партнёрамі. На Расію накладуць дадатковыя санкцыі, яна стане яшчэ большым ізгоем, чым цяпер. Мы ніколі не прызнаем ніякія «анексаваныя Расеяй тэрыторыі», — падкрэсліў Кірбі.

Ён дадаў, што Украіна, верагодна, зможа адваяваць часова акупаваныя Расіяй тэрыторыі ваенным шляхам.

Таксама Кірбі заявіў, што на гэтым тыдні Адміністрацыя прэзідэнта ЗША абвесціць аб новым пакеце дапамогі Украіне, куды ўвойдуць, апроч іншага, дадатковыя РСЗА М142 HIMARS.

Па ягоных словах, украінскія вайскоўцы вельмі эфектыўна выкарыстоўваюць амерыканскую зброю для стварэння перавагі на полі бою.

Клас
54
Панылы сорам
4
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
5