Пра гэта заявіў міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў у інтэрв'ю РІА «Навіны» і RT.

«Прэзідэнт сказаў вельмі выразна, як вы яго і працытавалі — дэнацыфікацыя, дэмілітарызацыя ў тым сэнсе, каб не было ніякіх пагроз нашай бяспецы, ваенных пагроз з тэрыторыі Украіны, гэтая задача і застаецца», — падкрэсліў міністр.

Пры гэтым ён нагадаў, што падчас сустрэчы перамоўшчыкаў у Стамбуле ў канцы сакавіка становішча спраў у гэтым пытанні істотна адрознівалася.

Таксама Лаўроў сказаў, што калі Захад паставіць Кіеву дальнабойную зброю, «геаграфічныя задачы «спецаперацыі» ва Украіне адсунуць яшчэ далей».

Міністр замежных спраў выглядаў на відэа даволі змрочным і стрыманым у тоне, без уласцівай яму бравады.

Клас
1
Панылы сорам
4
Ха-ха
29
Ого
3
Сумна
1
Абуральна
21