У М'янме ўпершыню за дзесяцігоддзі пакаралі смерцю праціўнікаў рэжыму
Пакараныя былы член парламента М'янмы 41-гадовы Фія Зея Тоу, якога называюць піянерам хіп-хопу ў краіне, і 53-гадовы пісьменнік і актывіст Чжо Мін Ю, больш вядомы як Ко Джымі.
Абодва яны прайгралі апеляцыі на прысуды ў чэрвені. Двума іншымі пакаранымі былі Хла Міа Аунг і Аунг Тура Зау, піша «Рэйтэрс».
Усіх чацвярых абвінавацілі ў тым, што яны дапамагалі апалчэнцам змагацца з войскам, якое захапіла ўладу ў выніку леташняга перавароту. Усе яны былі абвінавачаныя ў садзейнічанні здзяйсненню тэрарыстычных актаў.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ