Праект сінагогі ў Мінску

Праект сінагогі ў Мінску

18-гадовы Мацвей з дзяцінства быў зацікаўлены ў архітэктуры. 

«Апошнім часам пачаў шмат чытаць пра беларускую спадчыну і яе сучасны стан. Год таму стаў рабіць такія 3D-мадэлі. Знаходжу старыя малюнкі, чарцяжы, якія захаваліся. Бывае, што некаторыя з іх складана знайсці, няма доступу да архіва. Таму ў асноўным шукаю ў інтэрнэце», — кажа ён. 

Каложская царква ў Гродне

Мадэляванню хлопец вучыўся сам, глядзеў відэаўрокі.

«Я вучуся на праграміста. Толькі пачынаю, але дастаткова хутка разабраўся ў мадэляванні. Увогуле быць архітэктарам не хацеў, бо гэта падаецца занадта для мяне цяжкім. 

На адну вялікую мадэль у мяне сыходзіць тыдзень, на маленькую — два дні. Калі ёсць жаданне гэта рабіць, то складанасцей няма». 

Касцёл Святога Станіслава ў Магілёве

Дзе можна выкарыстоўваць гэтыя працы, студэнт пакуль не задумваўся.

«Мне цікава, каб больш людзей такім чынам даведаліся пра архітэктурную спадчыну ў Беларусі. Пра некаторыя цэрквы, напрыклад, я і сам не ведаў. У планах зрабіць вялікую мадэль галоўнай плошчы ў Віцебску».

Касцёл Найсвяцейшай Панны Марыі, Гародня

Мацвей збіраецца працаваць па прафесіі, але яго мара не толькі рабіць мадэлі, але таксама аднаўляць будынкі.

3D-мадэлі Мацвея можна паглядзець тут і тут

Чытайце таксама: 

Выйшаў «Тлумачальны слоўнік беларускай мовы» на 65 тысяч слоў

Якія артэфакты знайшлі падчас сёлетніх раскопак у Крэўскім замку

Клас
11
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1