Фота: Pixabay.

За знічкамі можна назіраць з 17 ліпеня па 24 жніўня, аднак пік прыйдзецца на ноч з пятніцы на суботу 12 жніўня. Шоу пачнецца з 23 гадзіны па беларускім часе і працягнецца да самага ўзыходу сонца. Каб пабачыць 100-150 знічак на гадзіну трэба выканаць пэўныя ўмовы.

Рыхтуемся назіраць за Персеідамі

Па-першае, варта праверыць надвор'е. Яно можа быць пахмурным, таму лепей загадзя пераканацца, што над вашай мясцовасцю не будзе шмат аблокаў. Дапамогуць звычайныя сайты з дынамічнымі картамі надвор’я. Калі неба пахмурнае ці ёсць ападкі, варта адмовіцца ад назірання і перанесці яго на іншы дзень. У выпадку спрыяльных умоў памятайце, што гэта будзе сярэдзіна ночы, гэта значыць, час сутак, калі пахаладае. Варта ўзяць з сабой дадатковую вопратку, а таксама што-небудзь цёплае з піцця і ежы.

Па-другое, варта ад'ехаць падалей ад вялікіх гарадоў, каб гарадское асвятленне не пагаршала бачнасць. Але калі такой магчымасці няма, то лепш за ўсё пайсці на луг або вялікую дзіцячую пляцоўку, толькі каб асвятленне на ёй уначы было выключанае. Таксама можна выйсці на балкон ці на дах, калі іншых магчымасцяў няма. Галоўнае, каб вы былі вышэй за ліхтары.

Па-трэцяе, неабходна заняць адпаведнае становішча. Сузор'е Персея, ад якога паходзіць назва Персеіды, знаходзіцца на паўночна-ўсходнім кірунку. Каб даведацца, дзе гэта, проста ўключыце Google Maps, і праграма пакажа паўночны ўсход. Важная таксама і пазіцыя, у якой мы назіраем за небам. Лепш за ўсё проста прылегчы, напрыклад, паслаўшы коўдру на траву.

І апошняя парада: на час назірання варта адключыць экраны тэлефонаў, таму што вачам патрэбна прызвычаіцца да цемры. 

Акрамя таго, 12 жніўня мы ўбачым поўню. Месяц у гэту ноч будзе здавацца чалавечаму воку на 14% большым і будзе вельмі блізка да Зямлі. 

Персеіды. Што гэта?

Гэта рой метэарытаў, што з'яўляюцца аскепкамі каметы Swift-Tuttle. Час ад часу гэтая камета пачынае рухацца да Сонца, і тады лёд на яе паверхні вызваляе часціцы пылу. Гэта метэароіды розных памераў, звычайна міліметровых, хоць сустракаюцца і больш буйныя фрагменты каметы. 

Назва Персеіды паходзіць ад сузор'я Персея, у якім знаходзіцца радыянт (месца, адкуль з нашага пункту гледжання ляцяць знічкі). Калі аскепкі трапляюць у атмасферу Зямлі, яны на хуткасці 59 км/с згараюць дашчэнту пад уздзеяннем трэння. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру