29 ліпеня прыйшоў адказ ад Дэпартамента міжнародных спраў і міграцыі МУС, які зводзіцца да наступнага:
выезд грамадзяніна Беларусі ў краіну паходжання не будзе сам па сабе з'яўляцца падставай для адклікання дазволу на часовае знаходжанне, выдадзенага на падставе арт. 186 ч. 1 п. 9 Закона аб іншаземцах.
Акрамя таго, польскае МУС дало ўсю неабходную інфармацыю адносна атрымання такога дазволу на жыхарства.





