Раніцай 15 ліпеня на глебе рэўнасці паміж мужам і жонкай узнікла сварка. Мужчына настойліва патрабаваў у жонкі аддаць яму мабільны тэлефон, каб даказаць яе здраду. Атрымаўшы адмову, ён раззлаваўся, схапіў каністру з бензінам і абліў 32-гадовую жанчыну, пасля чаго падпаліў.

Пацярпелую з апёкамі 60% цела медыкі павезлі ў бальніцу. Нягледзячы на намаганні дактароў, праз некалькі дзён яна памерла. Таксама пацярпела і іх 13-гадовая дачка, якая ў момант сямейнага канфлікту была дома. Яна знаходзіцца ў шпіталі, яе жыццю нічога не пагражае.

На допыце жыхар Ліды распавёў, што хацеў проста напалохаць жонку, каб яна аддала яму тэлефон. Раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці. У шлюбе муж і жонка пражылі больш за 14 гадоў.

Дзеянні 33-гадовага мужчыны кваліфікаваныя па ч. 1 арт. 14 п. п. 5, 6 ч. 2 арт. 139 КК (замах на забойства, здзейсненае агульнанебяспечным спосабам з асаблівай жорсткасцю.

Клас
3
Панылы сорам
7
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
9
Абуральна
28