«Медыязона» паведамляе, што гаворка ідзе пра палітвязня Арцёма Мазаніка.

Згодна з інфармацыяй Следчага камітэта, у 2020 годзе ён распрацаваў мабільную праграму, з дапамогай якой распаўсюджваў інфармацыю аб прыватным жыцці і персанальных звестках сілавікоў і прадстаўнікоў улады.

Акрамя таго, праграма дазваляла вызначаць вытворцаў тавараў па штрых-кодзе і правяраць іх прыналежнасць да беларускіх прадпрыемстваў.

Мазаніка абвінавачваюць у незаконным зборы і распаўсюджванні персанальных даных (ч. 3 арт. 203-1 КК), закліках да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы (ч. 3 арт. 361 КК), дапамозе ў распальванні варожасці (ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 КК) і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўным удзеле ў іх (ч. 1 арт. 342 КК).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
10