Супрацоўнікі міліцыі разам са следчымі высветлілі, што да крадзяжу датычны 44-гадовы сантэхнік. Увесну, калі ў памяшканні помпавай станцыі праводзіліся рамонтныя работы, ён знайшоў слоік, забраў яго і закапаў у іншым месцы, ужо на сваім участку.

Мінскім раённым аддзелам Следчага камітэта распачатая крымінальная справа па ч. 4 арт. 205 (крадзеж, учынены ў асабліва буйным памеры) Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Падазраваны, які раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся, сам паказаў месца, дзе закапаў грошы.

Клас
4
Панылы сорам
5
Ха-ха
33
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
4