Фота ілюстратыўнае

Трое раней судзімых мінчан у нецвярозым стане праходзілі праз адзін з падземных пераходаў сталіцы. Яны звярнулі ўвагу на чатырох музыкаў, якія гралі ў падземцы, сярод якіх была 14-гадовая дзяўчына.

Калі дзяўчына засталася адна, нецвярозая кампанія папрасіла яе праспяваць песню. Пасля адмовы дзяўчыны мужчыны пачалі паводзіць сябе агрэсіўна. На гэта звярнулі ўвагу астатнія музыканты, якія паспяшаліся на дапамогу. Але п'яныя нападнікі сталі збіваць дзяўчыну і хлопца. Падчас бойкі адзін з тых, хто нападаў, пагражаў нажом.

У дачыненні да членаў кампаніі ўзбуджана крымінальная справа па ч.3 арт.339 (асабліва злоснае хуліганства) Крымінальнага кодэкса Беларусі. Адзін з нападнікаў затрыманы, дваіх шукаюць.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

12
ром / Адказаць
08.08.2022
Беларуски свет
1
SHOS / Адказаць
08.08.2022
Не ну менты ищут за комментарии, а реальное быдло ощутило, что у него развязаны руки. Все просто
1
Не рускім ботам. / Адказаць
08.08.2022
ром, Не, бот, гэта як раз твой, рускі. Дарэчы, беларускае "і" ёсць і ў англійскай.
Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру