Падставай стаў рэпост Укантакце відэа з youtube-канала «ByPol» з назвай «Роман Бондаренко. Генпрокуратура скрывает исполнителей убийства». У пратаколе пазначана, што рэпост быў выяўлены падчас праверкі інфармацыі пасля паведамлення пра гэта з ГУБАЗіКа. 

Справу мужчыны разглядзелі 4 жніўня ў судзе Маскоўскага раёна Мінска. Аляксандр на судзе прызнаў сваю віну і пацвердзіў, што ў верасні 2021 года размясціў спасылку на ByPol і не выдаліў яе пасля таго, як канал прызналі «экстрэмісцкім».

У выніку суддзя Таццяна Мотыль прызнала Кухарэнку вінаватым паводле арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў) і арыштавала яго на 10 сутак.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру