Дар'я Дугіна

Дар'я Дугіна

Як сцвярджае ФСБ, падрыў машыны з Дар'яй Дугінай быў «падрыхтаваны і здзейснены ўкраінскімі спецслужбамі».

Паводле ФСБ, выканаўцам з'яўляецца «грамадзянка Украіны Воўк Наталля Паўлаўна, 1979 г. н., якая прыбыла ў Расію 23 ліпеня 2022 года разам з дачкой Шабан Сафіяй Міхайлаўнай, 2010 г. н.».

Пасля здзяйснення злачынства Воўк разам з дачкой выехала праз Пскоўскую вобласць у Эстонію, гаворыцца ў паведамленні ФСБ.

«У мэтах арганізацыі забойства Дугінай і атрымання інфармацыі аб яе ладзе жыцця яны арандавалі кватэру ў Маскве ў доме, дзе пражывала загінулая», а для назірання выкарыстоўвалі аўтамашыну Mini Cooper, прычым з нумарамі ДНР, Казахстана і Украіны, у залежнасці ад сітуацыі.

«У дзень забойства Воўк і Шабан знаходзіліся на літаратурна-музычным фестывалі «Традыцыя», дзе Дугіна прысутнічала ў якасці ганаровага госця», — паведаміла ФСБ.

Нагадаем, што аўтамабіль Дугінай быў узарваны ўвечары ў суботу ў раёне пасёлка Вялікія Вязёмы Маскоўскай вобласці. Жанчына загінула на месцы. Па гэтым факце Следчы камітэт распачаў крымінальную справу. У ведамстве адзначалі, што забойства носіць заказны характар.

Чытайце таксама:

«Дугін меў ехаць на гэтай машыне, але сеў у іншую». Узарвалі дачку ідэолага расійскага імперыялізму Дугіна

Захад, Украіна, Крэмль, Лукашэнка? Хто можа стаяць за забойствам Дар'і Дугінай?

На сцэну выйшла расійская «Нацыянальная рэспубліканская армія», якая ўзяла на сябе адказнасць за забойства Дугінай

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
25
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6