Фота: AP

Фота: AP

Пра гэта паведаміў у фэйсбуку выдавец лаўрэаткі Нобелеўскай прэміі Барыс Пастэрнак.

«І яшчэ навіна ад Святланы Аляксандраўны. Вось тут я зноў апярэджу падзеі, паколькі справа будзе доўгай — здымкі тэлевізійнага серыяла па кнізе «У вайны не жаночае аблічча». Пасля ашаламляльнага поспеху «Чарнобыля», знятага амерыканскай стрымінгавай кампаніяй HBO, за правы на новы серыял разгарнулася міжнародная канкурэнцыя. Не магу пакуль выдаваць падрабязнасці, але дагавор падпісаны, падрыхтоўчы перыяд пачаўся», — напісаў ён.

«У вайны не жаночае аблічча» — дакументальная аповесць, заснаваная на інтэрв'ю з савецкімі жанчынамі, якія ўдзельнічалі ў Другой сусветнай вайне. Кніга выйшла ў 1985 годзе і стала першай апублікаванай кнігай Святланы Алексіевіч.

Клас
14
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
0