Пра гэта заявіў журналістам Аляксандр Лукашэнка падчас наведвання прадпрыемства «БелОМА».

«Багацця ўжо ў іх не будзе. Не будзе! Ім цяпер давядзецца плаціць па рахунках і на ўсю катушку», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Расія, адзначыў ён, раней прадавала Германіі і іншым у ЕС газ на 50% танней, чым магла б. Адпаведна, ФРГ і іншыя краіны квітнелі за кошт гэтага.

«Цяпер дурніца скончылася. Больш за тое, «уклаліся» прыстойна ў гэтую ўкраінскую авантуру. Пандэмія, лакдаўны, раскідванне з верталёта грошай. Гэта цяпер усё вылазіць. Таму праблем шмат, і багацця ў іх, сапраўды, больш не будзе. Таму трэба распранацца, напружвацца і працаваць», — параіў Лукашэнка.

Таксама ён выказаўся пра ядзерную зброю: «Яны [краіны Захаду] павінны разумець, што ніякія верталёты, самалёты, калі яны пойдуць на абвастрэнне, іх не выратуюць. Мы некалі з Пуціным у Піцеры заявілі, што пераабсталюем і беларускія самалёты Су-24 для таго, каб яны маглі несці ядзерную зброю. Вы што, думаеце, мы языком ляпаем? Усё гатова!»

Клас
0
Панылы сорам
25
Ха-ха
15
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3