Большая частка — скаргі на «фэйкі пра спецаперацыю», якія размешчаныя ў інтэрнэце. Колькасць даносаў-допісаў вырасла ўдвая, паведамляе thinktanks.by.

З пачатку 2022 года ў Раскамнагляд РФ паступіла 144835 скаргаў. Гэта на чвэрць больш, чым за аналагічны перыяд мінулага года. Большасць скаргаў былі аформленыя ў электронным фармаце, паведамляе прэс-служба Раскамнагляду.

Больш за ўсё зваротаў паступіла ў сакавіку — 10 323. Гэта амаль у чатыры разы больш за паказчыкі мінулага года.

Расіяне скардзіліся на размешчаную ў інтэрнэце «супрацьпраўную інфармацыю», у тым ліку «фэйкі» аб правядзенні спецыяльнай ваеннай аперацыі ва Украіне. Скаргі на супрацьпраўную інфармацыю пачасціліся за год у два разы.

«Часцей за ўсё грамадзяне звярталіся ў Раскамнагляд з просьбай выдаліць спасылкі на рэсурсы з праўкраінскай прапагандай», — паведамляецца ў прэс-рэлізе. Шмат скаргаў таксама было наконт абароны персанальных даных — больш за 27 тысяч.

Клас
0
Панылы сорам
23
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
3