У яе дома адбыўся ператрус паводле арт. 342 КК. Дзе яна знаходзіцца цяпер — невядома.
Палітвязень Анатоль Латушка — стрыечны брат палітыка Паўла Латушкі. Быў затрыманы 31 студзеня 2022 года. Яму ставяцца ў віну тры артыкулы Крымінальнага кодэкса.
Прад'яўленыя абвінавачванні па:
арт. 342, ч. 1 Крымінальнага кодэкса — арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх,
арт. 370 Крымінальнага кодэкса — здзек з дзяржаўных сімвалаў,
арт. 339, ч. 2 Крымінальнага кодэкса — хуліганства, здзейсненае групай асоб.





