Фота: LRV
«З самага пачатку рэпрэсій у Беларусі, і асабліва з пачаткам вялікай хвалі рэпрэсій пасля чарговых скрадзеных Лукашэнкам прэзідэнцкіх выбараў у 2020 годзе, Літва стала часовым домам для беларусаў, вымушаных бегчы са сваёй краіны. Запэўніваю вас, што гэтая пазіцыя не змянілася пасля 24 лютага — мы будзем і далей рабіць усё, каб прадстаўнікі беларускіх дэмакратычных сіл і арганізацый грамадзянскай супольнасці і СМІ былі ў бяспецы ў Літве і маглі годна жыць і працаваць», — перадае словы прэм'ер-міністра прэс-служба.
Шыманіце адзначыла, што цяпер, калі позіркі ўсяго свету прыкаваныя да Украіны, якая ваюе, Літва не можа забываць і павінна працягваць падтрымліваць беларусаў у іх барацьбе за дэмакратыю. «Літва будзе і далей імкнуцца захаваць справу свабоды Беларусі ў міжнародным парадку дня, падтрымлівала і будзе падтрымліваць патрабаванні беларусаў аб спыненні рэпрэсій у краіне, вызваленні і поўнай рэабілітацыі палітвязняў, правядзенні свабодных і дэмакратычных выбараў», — заявіла прэм'ерка.