Фота: сайт мэра Масквы
Так да сённяшняга дня найбуйнейшым колам агляду ў Еўропе было «Лонданскае вока» (London Eye) вышынёй 135 метраў. Вышыня Маскоўскага — 140 метраў.
Пуцін адкрываў кола па відэасувязі.
Сёння ўвечары ў Маскве запланаваны салют. «Без комментариев. И, да, — сегодня вечером столица нашей Родины город Москва будет салютовать сдаче противнику Балаклеи, Изюма и … Купянска 25.000 высотных фейерверков», — кіпіць расійскі блогер Ігар Стралкоў.
У расійскіх сацыяльных сетках таксама чуюцца галасы абурэння, што Пуцін ніякім чынам не каментуе адступлення расійскіх войск ва Украіне, якія сёння пакінулі Купянск, Ізюм і Ліман.





