Увечары ў суботу Іван Пячорын адпачываў на катары з сябрамі ў акваторыі вострава Рускі ля мыса Ігнацьева. Як піша выданне Baza, кампанія выпівала, а непасрэдна перад адплыццём Пячорын сабраўся купацца.
Калі менавіта ён упаў за борт — невядома. Па адной з версій, менеджар сеў на дэкаратыўную агароджу ў насавой частцы катара і ў нейкі момант, верагодна з-за гайданкі, сарваўся. Удзельнікі прагулкі паведамілі капітану пра знікненне Пячорына толькі праз 40 хвілін пасля адплыцця.
Пошукі ў моры не далі вынікаў нават калі падключыліся ратавальнікі. Цела мужчыны знайшлі толькі праз два дні на беразе мыса Старыцкага на востраве Рускі.
Цікава, што ўсяго паўгода таму раптоўна памёр 43-гадовы генеральны дырэктар гэтай самай Карпарацыі развіцця Далёкага Усходу і Арктыкі Ігар Носаў.
Гэта ўжо не першая загадкавая смерць расійскага топ-менеджара за апошнія паўгода. Апошні з такіх выпадкаў — гібель у канцы жніўня кіраўніка рады дырэктараў ЛУКОЙЛа Равіля Маганава.
Чытайце таксама:
За апошні час раптоўна і пры дзіўных абставінах памерлі мінімум шэсць расійскіх топ-менеджараў і мільянераў. Вось хто гэта быў





