«У Кіеве, гэта ўжо трэці мой візіт з пачатку расійскай вайны. Столькі ўсяго змянілася. Украіна цяпер кандыдат [на сяброўства ў ЕС]», — напісала кіраўнік Еўракамісіі ў сябе ў твітары.
«Я абмяркую з Уладзімірам Зяленскім і Дзянісам Шмыгалем, як працягваць збліжаць нашы эканомікі і людзей, пакуль Украіна прасоўваецца да ўступлення», — напісала яна.
Падчас учорашняга выступу Урсула фон дэр Ляен таксама анансавала, што Украіна далучыцца да зоны свабоднага роўмінгу ЕС.





