Як піша выданне, да ўварвання ва Украіну ў гэтым рэгіёне знаходзілася каля 30 тысяч расійскіх вайскоўцаў, але Маскве давялося накіраваць на вайну большасць з іх, каб папоўніць цяжкія страты.

У публікацыі цытуюцца два неназваныя еўрапейскія супрацоўнікі абаронных ведамстваў, якія мяркуюць, што ў раёне Калінінграда і Балтыйскага рэгіёна засталося толькі каля 6 тысяч расійскіх вайскоўцаў. Гэтая колькасць можа змяніцца ў выніку абвешчанай у Расіі мабілізацыі, але прызваныя на службу рэзервісты, імаверна, будуць дрэнна навучаныя і падрыхтаваныя, пішуць журналісты Foreign Policy.

«Перадыслакацыя з гэтага рэгіёна за апошнія сем месяцаў была вельмі значнай, — сказаў выданню неназваны вайсковы чыноўнік адной са скандынаўскіх краін. — Расія многія дзесяцігоддзі трымала каля нас сухапутную групоўку, якая цяпер практычна выпарылася».

Пры гэтым чыноўнік адзначыў, што Расія па-ранейшаму захоўвае ў рэгіёне магутную паветраную прысутнасць, і ад украінскай вайны практычна не пацярпеў Паўночны флот. Але Масква перамяшчае з рэгіёна некаторую іншую вайсковую тэхніку, у тым ліку сістэмы СПА і ракеты, размешчаныя каля Санкт-Пецярбурга — пра гэта нядаўна паведамляў Фінскі грамадскі вяшчальнік Yle.

Як піша Foreign Policy, значная колькасць вайскоўцаў, якія былі перакінутыя з рэгіёна Балтыі на ўкраінскі фронт, належалі да 6-й агульнавайсковай арміі, якая ў звычайны час адказвае за абарону межаў Расіі з краінамі Балтыі і Фінляндыі. Ва Украіне ж гэтай арміі даручылі ваяваць у Харкаўскай вобласці, дзе нядаўна расійскія сілы пацярпелі сур'ёзнае паражэнне.

Пры гэтым дзейныя і былыя супрацоўнікі еўрапейскіх абаронных ведамстваў сказалі Foreign Policy, што ў доўгатэрміновай перспектыве Расія з'яўляецца пагрозай для рэгіёна, асабліва для невялікіх краін Балтыі. Незалежна ад вынікаў вайны, Масква адновіць свой ваенны патэнцыял у Заходняй ваеннай акрузе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру