Расія працягвае несці страты, але цяпер байцы нават не паспяваюць трапляць на фронт.
У Яланскім гарнізоне навучальнага цэнтра Мінабароны Расіі ў пасёлку Парошына Свярдлоўскай вобласці памерлі трое мужчын, прызваных у войска падчас мабілізацыі. Пра гэта паведамляе выданне ЕАН са спасылкай на крыніцу і дэпутата Дзярждумы ад рэгіёна Максіма Іванова.
«Так, пацвярджаю, ужо трое загінулых. Адзін мабілізаваны памёр ад прыступу, а другі здзейсніў самагубства. Трэцяга спісалі і адправілі дадому, дзе ён адразу памёр ад цырозу печані», — заявіў журналістам дэпутат.
Раней тэлеграм-каналы паведамлялі, што 1 кастрычніка ў сталовай навучальнага танкавага цэнтра вайсковай часткі ў свярдлоўскім пасёлку Парошына знайшлі цела 46-гадовага мабілізаванага з Кургана. Па папярэдніх звестках, ён скончыў жыццё самагубствам.
Пасля гэтага ў Парошыне ўвялі сухі закон, бо «мабілізаваныя пастаянна злоўжывалі алкаголем».
Віктар Астаф'еў "Праклятыя і забітыя" - зараз гэта кніга пра тое, што за 80 год у саўку/узкім свеце нічога не змянілася. Як гналі на ўбой, так і гоняць. Ну, можа быць пасля вучэбкі на адкорм у калгас не адпраўляюць. А ў астатнім сапраўды змаглі паўтарыць.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру