«Палёты па гэтым маршруце пачнуцца 28 кастрычніка 2022 года і будуць выконвацца з маскоўскага аэрапорта «Унукава» штодня», — адзначылі ў паведамленні.

«Победа», пачынаючы з 9 чэрвеня, ужо лётае ў Мінск з Санкт-Пецярбурга, рэйсы робяцца тройчы ў тыдзень. Увогуле ж, беларуская сталіца — гэта на сённяшні дзень адзіны міжнародны кірунак лаўкостара.

Таксама адразу два рэйсы з 26 кастрычніка запускае расійская авіякампанія «Уральскія авіялініі». Дабрацца без перасадак з Мінска можна будзе ў Екацярынбург і Перм. Палёты запланаваныя двойчы на тыдзень, па серадах і нядзелях, паведамілі ў авіякампаніі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?