1 верасня падчас лінейкі ў наваполацкай гімназіі праходзіла выступленне людзей у вайсковай форме. Ганна на сярэдзіне выступлення выйшла з антываеннай акцыяй — яна стала перад імі і паказала знак «віктары».
Жанчыну адразу затрымалі, а потым тыдзень утрымлівалі за кратамі, нягледзячы на тое, што ў яе ёсць 12-гадовая дачка.
Вядома, што раней Тукавай двойчы прызначалі штрафы: 30 і 100 базавых велічынь. Цяпер ёй ставіцца ў віну «пікетаванне» ў інстаграме выявамі украінскага сцяга.
На судзе жанчына адзначыла, што старонка яе закрытая, таму ўчастковы не меў доступу да яе публікацый. Такое ўмяшальніцтва ў яе прыватнае жыццё яна расцэньвае як «спробу псіхалагічнага ціску».
У выніку суддзя прызначыла Ганне яшчэ 100 базавых велічынь штрафу. Агулам Тукава павінна сплаціць 7360 рублёў.
Чытайце таксама:
Што вядома пра жанчыну, якая зладзіла антываенную акцыю на лінейцы ў Наваполацку? Падрабязнасці





