Дом узведзены ў 2019 годзе па індывідуальным праекце, у ім тры ўзроўні, два жылыя паверхі з вышынёй столяў 3,15 метра, агульная плошча — 452 «квадраты», жылая — 216. Фасады ўцеплены і атынкаваны.

На першым паверсе — гасцёўня з «эксклюзіўным двухбаковым» дроўным камінам і тэлевізарам на 85 цаляў, кухня-сталовая з прэміумнай нямецкай бытавой тэхнікай Gaggenau, гасцёўня пакой, гардэробная, трэнажорная зала, кладоўка, гараж на дзве машыны. На другім паверсе — чатыры пакоі і кабінет. У дзвюх вялікіх спальнях свае санвузлы і гардэробныя.

«Уся мэбля і дзверы выкананы з натуральных матэрыялаў і па індывідуальных праектах. Уся cантэхніка вытворчасці Villeroy&Boch. Падлога — паркетная дошка. Уся мэбля і дзверы выкананы з натуральных матэрыялаў і па індывідуальных праектах», — запэўніваюць у аб'яве.

Участак пад домам — плошчай 21,5 соткі, з ландшафтным дызайнам і аўтапалівам, ёсць ачаг для вогнішча, навес для барбекю. Жыллё размешчана ў водаахоўнай зоне, за 250 метраў ад вадасховішча Дразды.

«Дом акружаны прыродай і прыватнай забудовай прэміяльнага класа. Побач — ГЗЦ «Арэна-Сіці», «SpaRiviera», кінатэатр «Silverscreen», мноства кафэ і рэстаранаў, дзіцячы сад, школы, гімназіі, веладарожкі, розныя спартыўныя збудаванні, медыцынскія цэнтры. Да цэнтра горада па галоўным праспекце горада 5-7 хвілін (на аўтамабілі), побач з домам знаходзіцца прыпынак грамадскага транспарту», — кажуць прадаўцы.

Пакупнікам дом прапануецца за 1 млн 950 тысяч даляраў (4,3 тысячы за квадратны метр).

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
дочка Макса Дизайнера / Адказаць
13.10.2022
Дызайнер, бяром?)

цьху. які жах
0
даведка / Адказаць
13.10.2022
Явно сам Лукашенко выделил земельный участок для нуждающегося в жилье на продажу за два миллиона...
А то ж, бедненькие, сплошь одни бессребреники у него работают чиновниками на одну нищенскую зарплату, надо ж сотачки им выделить, чтобы как у людей, как в загнивающих европах на западе, и хоть как-то поддержать этих голодающих сиротак из кадрового реестра первого и единственного за два века президента своей страны.
0
Хм / Адказаць
13.10.2022
Дызайн ад Максіма Дызайнера ? Таленавіта. Дом таго каштуе. Суседства вось ня надта прывабнае, мурашнік там, мурашнік тут, астаноўка грамадскага транспарту... Жыць трэба кілометраў за 150 ад Мінска...
Паказаць усе каментары/ 12 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру