Прысуд вынес Міхаіл Макарэвіч. Сужэнцаў прызналі вінаватымі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса.

Алена Паўловіч — гаспадыня салона друку «Ліса» з Барысава. Іх разам з мужам затрымалі пры канцы ліпеня 2022 года. Пры вобшуку сілавікі прымусілі Алену здзіраць са сцяны бела-чырвона-белыя шпалеры. 

На волі ў мужа і жонкі засталіся двое непаўналетніх дзяцей, якія цяпер знаходзяцца з бабуляй. У лістах на волю зняволеныя пішуць, што не губляюць бадзёрасці духа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
23