«Гэтыя сродкі ідуць на так званы полк Каліноўскага, а таксама полк «Пагоня». Некалькі сотняў баевікоў у агульным ліку знаходзіцца на тэрыторыі Украіны, каля 80 чалавек — на тэрыторыі Польшчы і каля 60 — на тэрыторыі Літвы», — падкрэсліў кіраўнік спецслужбы.

Паводле слоў Церцеля, гэтыя людзі «актыўна рыхтуюцца, як яны кажуць, да вырашальнай фазы», «некаторыя з іх разлічваюць, што гэта будзе лістапад гэтага года». А разлік беларускіх добраахвотніцкіх фарміраванняў, на думку Церцэля, грунтуецца на тым, што «Расія не зможа аказаць Беларусі садзейнічанне ў рамках саюзніцкіх адносін, пацерпіць паразу, вымушана будзе пайсці на саступкі.

«І ў гэтых умовах яны змогуць зайсці з тэрыторыі Украіны на нашу тэрыторыю прыкладна на маларыцкім кірунку», — сказаў Церцель.

«Групоўка ў складзе ад 100 да 300 баевікоў з сучасным узбраеннем, паводле іх планаў, павінна будзе захапіць найбліжэйшы населены пункт, пажадана райцэнтр. Затым да іх далучацца найміты з іншых краін на аснове добраахвотнікаў з Украіны», — сказаў Церцель.

Паводле ягонай версіі, групоўка будзе паступова, наносячы страты лукашысцкім сілавікам, прасоўвацца да Мінска.

Пасля гэтага ён паўтарыў тэзіс, з якім цяпер як пад капірку выступаюць усе сілавікі падчас сустрэчаў з грамадскасцю — што, маўляў, «нават на Захадзе прызнаюць, што Беларусь застаецца востравам стабільнасці, краінай, якой у такіх няпростых умовах удалося захаваць мір, выстаяць, не даць магчымасці перавярнуць у нас сітуацыю». І папярэдзіў, што «нас чакае з вамі ўпартая цяжкая праца».

Чытайце таксама:

Кіраўнік КДБ выступіў з пагрозамі антываеннаму падполлю 

Клас
4
Панылы сорам
21
Ха-ха
85
Ого
1
Сумна
2
Абуральна
16