Усе фота: Apple TV+

Галоўная зорка «Шантарама» — Чарлі Ханэм. Ён грае Дэйла Конці (ён жа Ліндсі Форд, Лін і Лінбаба), збеглага аўстралійскага вязня, які ў 1980-я гады прыязджае ў Бамбей (пазней гэты горад індыйскія ўлады перайменавалі ў Мумбай), каб згубіцца там. У Бамбеі Конці аказваецца ўцягнутым у свет, які ён не да канца разумее, і трапляе пад уплыў людзей, якія адначасова і святыя, і грэшнікі, піша collider.com.

Мы бачым Бамбей ва ўсёй яго разнастайнасці — горад мараў і магчымасцей, горад распусты і спакус.

«Шантарам» складаецца з 12 серый па адной гадзіне. Сёння даступныя тры з іх. Гэтая гісторыя напрошваецца, каб яе вывучалі павольна, серыю за серыяй і сцэну за сцэнай, каб вы маглі ў поўнай меры ўспрыняць яе ідэю.

Тыя, хто яе перадаюць, робяць сваю справу цудоўна. Здаецца, Дэйл Конці — найлепшая роля Чарлі Ханэма, які даследуе персанажа бясконца добрага і якому жахліва не шчасціць, хто толькі пачынае разумець сваю сапраўдную сутнасць. Аляксандр Сідзіг грае Кадэр-Хана, крымінальнага аўтарытэта са схільнасцю да філасофіі, які з’яўляецца сапраўднай экраннай супрацьлегласцю Ханэма. Складаныя адносіны паміж імі, паміж вучнем і гуру, інтрыгуюць, і вы будзеце лавіць кожнае іх слова, каб зразумець, да чаго гэта ідзе.

Шубхам Сараф робіць класнае ўражанне ў ролі Прабху, першага сябра Ліна ў Бамбеі і сэрца серыяла. Прабху для Ліна — тое ж самае, што Вергілій для Дантэ, герой, які паказвае яму правільны шлях, нават калі сам Лін упарта імкнецца ісці шляхам няправільным. Гэта абаяльны і добры чалавек, якому прыходзіцца круціцца, каб зарабіць сабе на жыццё, ён суправаджае Ліна нібыта анёл. З другога боку, у серыяле ёсць і цёмная істота — Карла Сааранен у выкананні Антоніі Дэспла, сапраўды складаная жанчына, якая з кожнай сцэнай раскрываецца па-новаму.

Але сапраўдная зорка «Шантарама» — гэта сам Бамбей. Для большасці індыйцаў гэты горад адначасова Нью-Ёрк і Лос-Анджэлес, горад агней і вялікага бізнэсу, дзе любы чалавек можа стаць магутным, але большасць ператвараецца ў нішто. Горад ашаламляльных магчымасцей і ашаламляльнай складанасці.

Дадамо яшчэ, што сюжэт, які вы пабачыце на экране, заснаваны на рэальных падзеях.

«Шантарам» створаны па аднайменнай кнізе аўстралійскага пісьменніка Грэгары Робертса, які апісаў у ёй падзеі ўласнага жыцця. У такіх кнігах частка фактаў то выдуманая, але Бамбей, які вы пабачыце на экране, цалкам рэальны, Робертс жыў у ім і пісаў пра яго.

Гледачы ацэньваюць гэты серыял нашмат вышэй, чым крытыкі.

Рэйтынгі на вялікіх сусветных рэсурсах:

IMDB — 8,1/10

Rotten Tomatoes — 55% (крытыкі), 84% (гледачы)

Што паглядзець. «Лінкальн» для адваката» — больш, чым проста серыял пра суд

Што паглядзець. «Праект «Адам» — падарожжы ў часе, зорны склад і высокія рэйтынгі на Netflix

Што паглядзець: «Шэрвуд» — адзін з найлепшых дэтэктываў за апошні час

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру