Былы помнік Сувораву
У Херсоне зніклі помнікі Сувораву і Ушакову.
Такі помнік Ушакову стаяў насупраць Херсонскай дзяржаўнай марской акадэміі
Дакладнай інфармацыі аб тым, куды яны зніклі, няма. Мясцовыя жыхары лічаць, што акупацыйная адміністрацыя вырашыла забраць іх у ходзе эвакуацыі, якая акурат цяпер ідзе.
Так РІА Навіны Крым напісалі, што «каб захаваць унікальныя творы мастацтва ад абстрэлаў УСУ, іх вырашана вывезці з Херсона».





