Фота: BBC Food

Каб згатаваць аўсяныя батончыкі з мёдам, вам спатрэбіцца:

  • 100 грамаў масла
  • 75 грамаў мёду ці нейкага сіропу на ваш густ
  • 175 грамаў аўсяных шматкоў
  • 50 грамаў гарбузовага насення
  • 50 грамаў сланечнікавага насення
  • 50 грамаў фундуку (здрабніце)
  • 60 грамаў курагі (парэжце)
  1. Разагрэйце духоўку да 180 градусаў. Высцеліце форму ці бляху паперай для выпякання (лепей за ўсё браць квадратную форму памерам 24 на 24 сантыметры).
  2. Разагравайце разам масла і сіроп або мёд у маленькай каструльцы на сярэднім агні, пакуль у сумесі не пачнуць з’яўляцца бурбалкі.
  3. Тым часам перасыпце ў вялікую міску аўсяныя шматкі, насенне, фундук і курагу. Выліце гарачую сумесь з масла і сіропу на шматкі і добра перамяшайце, каб усё злучылася.
  4. Выліце сумесь у форму ці бляху і трохі прыцісніце, каб верх будучых батончыкаў быў роўны. Выпякайце батончыкі 20 хвілін да залаціста-карычневага колеру.
  5. Астуджайце батончыкі 10 хвілін. Потым перавярніце форму на талерку ці дошку, дастаньце гатовую страву і разрэжце яе на часткі. Калі батончыкі астынуць, перакладзіце іх у герметычны кантэйнер — такім чынам іх можна захоўваць на працягу тыдня.

Рэцэпт на выхадныя. Блін па-фінску

Рэцэпт на выхадныя. Кіш з сыру і цыбулі — простая французская страва

Рэцэпт на выхадныя. Грушавы пірог з міндалём — італьянскі дэсерт

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
асобая пачытацельніца / Адказаць
30.10.2022
залатога мёду?)
добры рэцэпт і прыгожае фота. няма да чаго прыдрацца)
0
Агурок / Адказаць
30.10.2022
О! Дзецям такое прыйшлося б да смаку. :)
0
хамса ў тамаці / Адказаць
30.10.2022
у малога ад нараджэння алергія шмат на што. на малако, на муку. а яйкі ўвогуле не прымаў арганізм ні ў якім выглядзе. а што можна спячы без малака, мукі і яек?
я знайшла просты выхад - печыва з аўсяных шматкоў і банана - у складзе печыва толькі яны
Паказаць усе каментары/ 7 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру