Усяго тут маюць пабудаваць 57 дамоў. Будаўніцтва першых 8 таўнхаўсаў ужо стартавала. 

Дамы першай чаргі разлічаныя на 2 кватэры. Пад кожную выдзелены ўчастак у 6 сотак. Усе катэджы будуць выкананыя ў адным архітэктурным стылі.

Плошча кожнай кватэры будзе каля 100 «квадратаў». Здаваць дамы будуць без аздаблення. Праектам прадугледжаныя дзве спальні, кухня-гасцёўня, санвузел і тэраса з боку двара. Але можна замовіць і індывідуальную планіроўку.

Да дамоў падвядуць усе камунікацыі. Ацяпленне прадугледжанае газавае. Пліты на кухні пры гэтым будуць электрычныя. Тэрыторыю кожнага ўчастка загародзяць, побач з домам абсталююць паркоўку.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Мойша / Адказаць
25.10.2022
Трэба ж буратам недзе жыць
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру