Падчас выступу на пасяджэнні дыскусійнага клуба «Валдай» у чацвер Пуцін працягнуў адкідваць ідэю суверэнітэту Украіны, заявіўшы, што «адзінай рэальнай гарантыяй украінскага суверэнітэту» можа быць толькі Расія, якая «стварыла» Украіну. Пуцін паўтарыў, што гэта — «гістарычны факт», што ўкраінцы і рускія — па сутнасці адзін народ, які быў памылкова падзелены на розныя дзяржавы.

Заявы Пуціна адпрэчваюць той юрыдычны факт, што Украіна з'яўляецца цалкам суверэннай дзяржавай, што Расійская Федэрацыя прызнала суверэнітэт Украіны і ўкраінскі народ існуе як асобная нацыя, адзначае ISW.

Паўтарэнне Пуціным ідэі пра тое, што Украіна і Расія — адзіны народ, падзелены на розныя дзяржавы ў сілу гістарычных абставінаў, сведчыць аб яго мэты знішчыць ўкраінскую дзяржаву і сцерці паняцце ўкраінскага народа.

Падчас адказаў на пытанні ён дадаў, што «калі нейкая частка гэтага адзінага этнасу ў нейкі момант вырашыць, што яна дасягнула такога ўзроўню, што лічыць сябе асобным народам, то на гэта можна будзе адказаць толькі павагай».

Шматлікія ўмоўнасці ў гэтым каментары падкрэсліваюць непрыманне Пуціным ідэі пра тое, што ў цяперашні час існуе якая-небудзь незалежная ўкраінская нацыянальная ідэнтычнасць, заключаюць эксперты.

Клас
1
Панылы сорам
10
Ха-ха
3
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
51