Мінскім гарадскім судзе 15 лістапада распачнецца суд над былым следчым Яўгенам Юшкевічам. Яго абвінавачваюць па шасці артыкулах Крымінальнага кодэкса: ч. 1 арт. 342 (Актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак); ч. 1 арт. 293 (Масавыя беспарадкі); ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі); ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці); арт. 369 (Абраза прадстаўніка ўлады); арт. 364 (гвалт або пагроза яго ўжывання ў дачыненні да супрацоўніка ўнутраных органаў). Справу будзе разглядаць суддзя Алена Ананіч.

Юшкевіча затрымалі 19 красавіка 2021 года па падазрэнні па арт. 289 КК (акт тэрарызму). У яго ўзялі падпіску аб неразгалашэнні матэрыялаў справы, каб ён нават сваім сукамернікам не мог расказаць, у чым яго канкрэтна абвінавачваюць. 

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
4
Абуральна
14