Рамонт вядуць на палове моста па чарзе (цяпер працуюць на няцотным баку). Рух арганізаваны па дзвюх палосах у кожным напрамку. Пасля адкрыцця праезду па вуліцы Чыгуначнай заторы павінны стаць меншыя. Раней аўтамабілістам даводзілася рухацца ў аб'езд.

На самім мосце працягваюцца працы. Мяркуючы па фатаграфіях, яго ўмацавалі: замест ранейшых трох пралётаў паставілі чатыры. Акрамя таго, павялічылі шырыню моста, каб сфарміраваць па чатыры паласы ў кожным кірунку.

Мяркуючы па пашпарце аб'екта, будаўніцтва цалкам скончыцца толькі ў маі наступнага года.

Клас
2
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0