Расійскія салдаты ва Украіне раздражнёныя тым, што іх прымушаюць ваяваць на старых баявых машынах пяхоты, якія яны называюць алюмініевымі бляшанкамі.

У сярэдзіне кастрычніка ва ўмовах украінскага наступу страты расійскай бранятэхнікі павялічыліся да 40 з лішнім адзінак у дзень, што прыкладна адпавядае батальёну.

У апошнія тыдні Расія, мяркуючы па ўсім, набыла не менш за 100 дадатковых танкаў і баявых машын пяхоты з беларускіх запасаў.

Бранятанкавыя часткі і артылерыя займаюць цэнтральнае месца ў расійскай стратэгіі вядзення вайны. У гэты момант расійскія часткі ва Украіне адчуваюць цяжкасці з-за недахопу артылерыйскіх снарадаў і спраўнай бранятэхнікі.

Клас
14
Панылы сорам
2
Ха-ха
15
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0