Ініцыятары петыцыі звяртаюць увагу, што «Мітрапаліт Філарэт не мае ніякага дачынення да Мазыра, яго гісторыі, культуры, развіцця. Ён нарадзіўся ў Маскве».
Замест гэтага жыхары горада прапаноўваюць назваць завулак Міхайлаўскім — так, як ён называўся некаторы час таму.
Перайменаваць частку вуліцы Камсамольскай у вуліцу Філарэта прапанавала тапанімічная камісія Мазырскага райвыканкама. Чыноўнікі лічаць, што «неабходна ўвекавечыць памяць мітрапаліта за ягоны шматгадовы ўнёсак у духоўнае адраджэнне беларускага народа, развіццё міжканфесійнага дыялогу».
Нядаўна, дарэчы, Гомельскі гарадскі савет дэпутатаў прыняў рашэнне аб перайменаванні ў гэтым горадзе вуліцы Крапоткіна. Таксама рашэнні аб ушанаванні памяці Філарэта прымаюцца ў іншых гарадах — гэта кампанія, якую запусцілі зверху.
Чытайце таксама:
У Слуцку хутка адкрыюць помнік мітрапаліту Філарэту
Вуліцу Крапоткіна ў Гомелі пераймянуюць у вуліцу Мітрапаліта Філарэта





