Аляксандр Лукашэнка дае беларускім вёскам яшчэ 10-15 гадоў жыцця. Наталля Качанава пагражае кіраўніцтву «Мотавела». «Макдональдс» сыходзіць з Беларусі і саступае месца расійскай франшызе. Актывістка Вольга Брыцікава абвяшчае галадоўку. А Узброенныя сілы Украіны бяруць Херсон.
Пра гэта і шмат што іншае распавядае выпуск навін «Нашай Нівы» ад 11 лістапада.





