Ліст захоўваецца ў бібліятэцы горада Нансі ў Латарынгіі. Амаль пяць стагоддзяў яго ніхто не мог прачытаць. Крыптографцы Сесіль П'еро і яе камандзе ўдалося гэта зрабіць за паўгода. Навукоўцам дапамог ліст дэ Сен-Мары, на палях якога атрымальнік пазначыў таемны код.

Як аказалася, Карл V выкарыстаў складаны шыфр — пісаў сімвалы, якія абазначаюць цэлыя словы, пазначаў асаблівым чынам галосныя літары і імкнуўся заблытаць ворагаў «нулявымі сімваламі», якія нічога не значылі.

У лісце паслу Карл V звярнуў увагу на ўскладненне адносінаў з каралём Францыі Францыскам I. Яно здарылася, нягледзячы на падпісаную трыма гадамі раней мірную дамову. Імператара турбавалі чуткі аб падрыхтаваным на яго замаху.

Пра планы забойства Карла V гісторыкам вядома мала, але ліст адкрыў страхі манарха і сапсаванне яго адносін з Францыяй. Цяпер навукоўцы спадзяюцца расшыфраваць іншыя лісты імператара і атрымаць з іх большае ўяўленне пра стратэгію Карла V у Еўропе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру